logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Кафедра беларускай філалогіі

Агульная iнфармацыя


Кафедра беларускай філалогіі створана ў 1996 годзе. Уваходзіць у склад факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (ВСіП) БДТУ. Адно з асноўных структурных падраздзяленняў, якое забяспечвае правядзенне вучэбнай, метадычнай, навуковай, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай працы на факультэце і ва ўніверсітэце ў цэлым.

Нарматыўна-прававой базай дзейнасці кафедры з’яўляюцца Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўныя дакументы і метадычныя ўказанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статут БДТУ, Палажэнне аб кафедры беларускай філалогіі факультэта ВСіП БДТУ, загады і распараджэнні рэктара БДТУ, распараджэнні дэкана факультэта ВСіП БДТУ. Кафедра звярае сваю дзейнасць з агульнай адукацыйнай і выхаваўчай палітыкай універсітэта, асноўнымі дакументамі сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) адукацыі БДТУ.

Кафедра беларускай філалогіі садзейнічае падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, якія спалучаюць высокую прафесійную і навуковую кампетэнтнасць, агульную культуру і светапогляд, заснаваныя на прыярытэтах беларускай дзяржаўнасці, фарміруе высокаадукаваную духоўна-маральную асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя дысцыпліны, выкладанне якіх забяспечваецца выкладчыкамі кафедры: беларуская мова (прафесійная лексіка), сучасная беларуская філалогяі, практычная і функцыянальная стылістыка беларускай філалогіі, культура мовы, сучасная руская мова, руская мова як замежная, практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы, гісторыя беларускай літаратуры, гісторыя сусветнай літаратуры, краіназнаўства і краязнаўства, службовы этыкет і справаводства.

Пры кафедры дзейнічаюць:
  • Літаратурны клуб “Ветліца” (кіраўнік – ст. выкл. Савіцкая Н.Я.);
  • Студэнцкае аб’яднанне “Пошук”, у склад якога ўваходзяць гурткі “Вытокі. Дыялог культур” (кіраўнік – заг. кафедры Трус М.В.), “Памяць” (кіраўнік – дац. Кузьміч В.А), “Спадчына” (кіраўнік – дац. Федарцова Т.М.), “Мая Радзіма – Беларусь” (кіраўнік – ст. выкл. Жукоўская Т.У.), “Пазнай свой край” (кіраўнік – ст. выкл. Русак В.У.), “Крыніца” (кіраўнік – выкл. Швед Г.Ф.), “Патрыёт” (кіраўнік – выкл. Гусева В.М.).
Галоўныя задачы кафедры:
  1. Арганізацыя і ажыццяўленне комплекснай вучэбнай, навукова-метадычнай працы па адпаведных вучэбных дысцыплінах;
  2. Фарміраванне навыкаў культуры маўлення, заснаваных на сістэмных ведах літаратурных нормаў, удасканаленне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі студэнтаў шляхам моўнай адукацыі;
  3. Фарміраванне гуманістычнага светапогляду, высокіх маральна-этычных і духоўных каштоўнасцяў;
  4. Арганізацыя і правядзенне навуковай працы паводле профілю кафедры;
  5. Кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў, удзел у арганізацыі конкурсаў, стварэнне аптымальных умоў для свабоднага раскрыцця здольнасцяў і магчымасцяў асобы;
  6. Практычная рэалізацыя нарматыўна-прававых дакументаў, якія складаюць аснову сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, замацоўваюць прыярытэты выхавання ў вышэйшых навучальных установах з улікам асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
  7. Правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі, у тым ліку замежнымі;
  8. Павышэнне прафесіяналізму навукова-педагагічных кадраў кафедры.
вверх
© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.