logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Кафедра истории Беларуси и политологии

Профессорско-преподавательский состав кафедры

кафедра

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі як агульнаадукацыйная створана 5 ліпеня 1993 года. Яе работнікі заняты выкладаннем  гісторыі Беларусі, гісторыі і геаграфіі турызма, Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа ў кантэксце ІІ сусветнай, паліталогіі, асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, культуралогіі, рэлігіязнаўства, асноў педагогікі і псіхалогіі, педагогікі, педагогікі вышэйшай школы, псіхалогіі.

Сярод 19 выкладчыкаў – 4 дактары і 12 кандыдатаў гістарычных навук, 1 кандыдат мастацтвазнаўства, 1 кандыдат педагагічных і 1 – псіхалагічных навук. Справаводства і тэхнічнае забеспячэнне здзяйснюць 2 лабаранты..

 

СеменчікСяменчык Мікалай Яфімавіч — загадчык,
доктар гістарычных навук, прафесар.


У 1979 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасцях “гісторыя” і “замежная мова”.  На кафедры з 2000 г.

Выкладае гісторыю Беларусі, паліталогію, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.  У 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю “Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (люты 1917-люты 1918 гг.)”. Мае манаграфію па тэме дысертацыі і каля 100 іншых навуковых публікацый.  У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна і замежная інтэрвенцыя,  палітычныя партыі, сацыяльныя і нацыянальныя рухі, сучасныя палітычныя працэсы.
Кантактны тэлефон: р. 327-71-95.



Александровіч Пётр Іванавіч,
дацэнт кафедры, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

У 1975 г. скончыў Ваенную Акадэмію імя У. І. Леніна (аддзяленне ваеннай педагогікі і псіхалогіі ваенна-педагагічнага факультэта) па спеціяльнасці “выкладчык ваеннай псіхалогіі і педагогікі.  На кафедры ГБіП з 1 красавіка 2003 года.

Выкладае асновы педагогікі і псіхалогіі.  Тэма дысертацыі “Псіхічны стан курсантаў і яго ўлік у навучальна- выхаваўчым працэсе вышэйшай ваеннай навучальнай установе.  У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы, звязаныя з сучаснымі тэхналогіямі адукацыі і выхавання студэнтаў ( дыстан-цыйная сістэма навучання, камп’ютарнае навучанне, вядзенне дзелавых перагавораў). Выдадзены вучэбныя дапаможнікі: “Основы психологии и педагогики» (2004 г.), «Психология управленческой деятельности» (2005 г.), учебно-методические рекомендации для студентов заочной формы обучения «Основы психологии и педагогики» (2010 г.).



ОстрогаАстрога Валянціна Міхайлаўна,
дацэнт, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У 1990 г. скончыла гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”. На кафедры з верасня 2004 г.  Выкладае гісторыю Беларусі, паліталогію, асновы ідэалогіі, курс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). Дэкан факультэта грамадскіх прафесій. У 2005 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю: “Вясковае настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.”.  Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя народнай адукацыі  і настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.   Аўтар больш 50 навуковых публікацый (Фарміраванне настаўніцтва як сацыяльнай групы. Труды БГТУ. Сер. V. 2009. С. 133-136; Настаўніцкія інстытуты ў дарэвалюцыйнай Беларусі. Вышэйшая школа. 2010. № 5. С. 39-44; Настаўніцы Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Беларускі гістарычны часопіс. 2011. № 1. С. 23-29. І інш.).



ДомрадДамарад Аляксей Анатольевіч,
асістэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук.

У 2004 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”. На кафедры ГБіП з 2007 г. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі ў 2007 г.

Выкладае паліталогію, гісторыю Беларусі, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, асновы ідэлогіі беларускай дзяржавы. Кола навуковых інтарэсаў: сацыяльна-палітычная гісторыя, генеалогія, палітычная мадэрнізацыя, сучасныя ідэалогіі.



""Дзянісаў Антон Уладзіміравіч,
асістэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук.

У 2005 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта па спецыяльнасці “гісторыя і рэлігіязнаўсттва”. З 2005 г. на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, з 2008 г. па н. ч. з’яўляецца асістэнтам кафедры, куратар пакояў у студэнцкім інтэрнаце № 5. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Краязнаўчы рух у БССР у 20 – 30-я гг. ХХ ст.” Выкладае гісторыю Беларусі, паліталогію, асновы педагогікі і псіхалогіі. У кола навуковых інтарэсаў уваходзіць дзяржаўная палітыка ў сферы культуры , навукі і рэлігіі, праблематыка і гістрорыя  развіцця краязнаўчай дзейнасці ў ХХ ст., нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). Мае больш за 15 навуковых публікацый.
Кантактны тэлефон: р. 327-71-95.



ЖаринаЖарына Людміла Уладзіміраўна,
дацэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з 1979 г. На кафедры з моманту яе заснавання ў 1993 г.

Выкладае гісторыю Беларусі, культуралогію, этыку, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, асновы псіхалогіі і педагогікі. Куратар студэнцкай групы. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па інтэрнацыянальнным выхаванні насельніц-тва Беларусі ў 1933 -- 1941 гг.  Асноўныя публікацыі прысвечаны праблемам міжнацыянальных адносін у рэспубліцы. Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка “Культуралогія”. – Мн., 2004.



КозаковКазакоў Аляксандр Уладзіміравіч,
асістэнт кафедры

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2005 г.) і магістратуру пры гэтай жа ўстанове (2006 г.).

На кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі з 2006 г. З 2009 г. на пасадзе асістэнта кафедры. У 2011 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Эміграцыя знаці з рускіх княстваў у Вялікае Княства Літоўскае (40-я гг. XV – 30-я гг. XVI ст.)”. Кола навуковых інтарэсаў ахоплівае праблематыку палітычнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і міграцыйных працэсаў ва Усходняй Еўропе XV – XVI стст., гістарычную антрапаніміку.

Асноўныя публікацыі:

  1. Князь Мацвей Мікіцініч: паходжанне і эміграцыя // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Минск, 2008. Вып. 1  С. 77–83.
  2. Имена русских эмигрантов на фоне антропонимии Великого княжества Литовского (конец XV – первая половина XVI вв.) // Верхнее Подонье: Археология. История. Тула, 2009. Вып. 4. С. 236–239.
  3. Невядомае даканчанне караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра і князя Навасільскага і Адоеўскага Міхаіла Іванавіча 1481 г. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Минск, 2010. Вып. 3 (у друку)


КозляковКазлякоў Уладзімір Ягоравіч,
прафесар кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар.

У 1972 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з верасня 1977 г. На кафедры з моманту яе заснавання ў 1993 г.  

Выкладае курсы гісторыі Беларусі, Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, гісторыі навукі і тэхнікі, паліталогіі, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.Абараніў кандыдацкую (“Барацьба бальшавікоў Беларусі супраць ідэалогіі і палітыкі эсэраў: сакавік1917–1918 гг.) і доктарскую “Нацыянальнае пытанне ў праграмных устаноўках і тактыцы неанародніцкіх партый: пачатак ХХ ст. – канец 20-х гг.) дысертацыі.  Напісаў і апублікаваў манаграфію “Национальный вопрос и неонароднические партии (начало ХХ в. – конец 20-х гг.); шэраг дапаможнікаў (гісторыі навукі і тэхнікі, асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы і інш.). У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: нацыянальныя праблемы, гісторыя палітычных партый, барацьба з тэрарызмам.



КаленниковаКаленнікава Таісія Рыгораўна
дацэнт кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, выдатнік народнай адукацыі БССР.

У 1969 г. скончыла біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “біялогія”, “хімія”.  У БДТУ з 1999 г. На кафедры ГБіП з 2003 г.

Выкладае асновы педагогікі і псіхалогіі.  Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Межпредметные связи как фактор экологического образования и воспитания учащихся”.  Напісала і апублікавала больш 50 прац і метадычных дапаможнікаў. У ліку апошніх публікацый: “Экологическое воспитание: проблемы, перспективы технологии» Мн., 2004 (у сааўтарстве); «Экология, учитель, ученик (у сааўтарстве); “В помощь куратору. Мн., 2005; «Воспитание в студенческой группе (воспитательные технологии) Мн., 2006; «Словарь психолого-педагогических понятий. Мн., 2006. У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы гуманізацыі і дэмакратызацыі педагагічнага працэса ва ўмовах універсітэцкай адукацыі.



""Каляда Іна Уладзіміраўна,
дацэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У 1991 скончыла  Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з 1991 г. На кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі з моманту яе заснавання.  

;Выкладае гісторыю Беларусі, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, асновы педагогікі і псіхалогіі, культуралогію.  У 1998 г. абараніла дысертацыю па тэме “Палітыка беларусізацыі ў 1920-я годы: вопыт, праблемы”. Мае 23 навуковыя працы.  У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы развіцця беларускай і сусветнай культуры, нацыянальныя працэсы на Беларусі (гісторыя і сучаснасць), рэлігія і царква на беларускіх землях.



КовальКоваль Вольга Уладзіміраўна,
кандыдат гістарычных навук, асістэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: крыніцазнаўства, гісторыя беларускай эміграцыі, гісторыя ўкраінскай дыяспары.

Самая значная публікацыя – манаграфія “Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939–1960 гг.)”. 

Выдала зборнікі вершаў “Пасля”, “Насустрач”, “Дзве Душы”.

Кіраванне студэнцкай навуковай працай – падрыхтоўка рэфератаў у рамках курса “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэсце ІІ сусветнай вайны”.



Кручак Пётр Сцяпанавіч,
дацэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У 1992 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з 1992 г. На кафедры з моманту яе заснавання ў 1993 г.

Выкладае паліталогію, гісторыю Беларусі, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, Вялікая Айчынная вайна савецкага народа. Куратар студэнцкай групы.  У 1996 г. абараніў кандыдацкую  дысертацыю “М. В. Доўнар-Запольскі  як вучоны і грамадскі дзеяч”. Падрыхтаваў і апублікаваў нарыс “Мітрафан Доўнар-Запольскі”. Мн., 1995., усяго звыш за 40 навуковых прац.  У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, гістарыяграфія гісторыі Беларусі



Наркевіч Наталля Іванаўна,
асістэнт кафедры.

У 1999 г. скончыла факультэт культуралогіі Беларускага ўнівэрсітэта культуры па спецыяльнасці “Культуралогія. Сусветная і айчынная культура”.

У БДТУ з 1999 г.  У перыяд з 2007 – 2010 гг. з’яўлялася суіскальнікам аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Інстытута мастацтвазнаўства , этнаграфіі і фальклору” НАН Беларусі.  У аддзеле выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падрыхтавана дысертацыя: “Ювелірнае мастацтва Беларусі XII – XVIII  стст.” Выкладае асновы псіхалогіі і педагогікі, культуралогію. У кола навуковых інтарэсаў  уваходзяць: гісторыя айчыннай культуры і мастацтва, ювелірнае мастацтва Беларусі.



ПолуянПалуян Іван Васільевіч,
прафесар кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар.

У 1951 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з 1985 г.

На кафедры ГБіП з моманту заснавання ў 1993 г. Выкладае паліталогію, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа.  Абараніў кандыдацкую (“Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1929-1933 гг.) і доктарскую “Тэхнічныя кадры беларускай вёскі і развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі: 1961-1980 гг.)” дысертацыі.  

Напісаў і апублікаваў манаграфіі “(“Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920-1939 гг.; Технические кадры белорусской деревни  и развитие сельского хозяйства белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики.; Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929-1933 гг; Политология. Учебное пособие (c грифом Министерства образования). Мн., 2005 г. і інш., усяго звыш 200 навуковых прац. У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: палітычныя навукі, міжнародныя адносіны, праблемы глабалізацыі.

Подготовил 15 кандидатов наук и 2 докторов наук.



Райчонак Аляксандр Аляксандравіч,
дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

У 1994 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1997 г. аспірантуру БДТУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце розных ідэалагічных прыярытэтаў (1917 – 1927 гг.)”. З 1997 года працуе на кафедры ў якасці асістэнта, з 2006г. старшага выкладчыка.

На сённяшні дзень выкладае наступныя дысцыпліны: гісторыя Беларусі, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, паліталогія. У сферы навуковага інтарэсу знаходзяцца пытанні фарміравання беларускай нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці, дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый.



РассадінРассадзін Сяргей Яўгенавіч,
прафесар кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар.

У 1981 г. скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці “гісторыя”. На кафедры ГБіП з 2002 г.

Выкладае культуралогію, асновы ідэалогіі белаоускай дзяржавы, этыку, рэлігіязнаўства. Абараніў дысертацыю “Племена и народы «заскифского» Севера и Северо-Востока. Напісаў і апублікаваў манаграфіі: Землі амаль невядомыя. Мн., 1989; Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1997; Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005; Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005; Милоградская культура. Мн., 2005. Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2009; Первые славяне. Славяногенез. 2-е изд. Мн., 2010;  Гнездо двуглавого орла. Мн., 2009; Князья, графы и бароны в Беларуси. История титулов в биографическо-личностном аспекте. Мн., 2010. У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: археалогія, антычная гісторыя, геральдыка, славяназнаўства.



РыжанковРыжанкоў Ігар Міхайлавіч,
дацэнт, кандыдат гістарычных навук, намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай працы ф-та ТАР

У 2001 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, па спецыяльнасці “гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. На кафедры з 2004 г.

Выкладае гісторыю Беларусі, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, этыку. У 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Сялянства Беларусі ў вырашэнні гра-мадска-палітычных і эканамічных праблем (сакавік-лістапад 1917 г.). Мае звыш 45 публікацый. У кола навуковых інтарэсаў уваходзіць: рэвалюцыі 1917 года, сялянскі рух, палітычная барацьба.

Кантактны тэлефон: р. 327-71-95.



СергеевСяргееў Усевалад Мікалаевіч,
асістэнт кафедры.

У 2002 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”. На кафедры ГБіП з 2005 г.

Выкладае асновы псіхалогіі і педагогікі, паліталогію, культуралогію, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, асновы ідэлогіі беларускай дзяржавы. Кола навуковых інтарэсаў: метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі, псіхалогія асобы, сацыяльная псіхалогія.
Т.р. 327-71-95



ЯкушЯкуш Надзея Міхайлаўна,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выдатнік народнай адукацыі

У 1972 г. скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум, у 1982 Мінскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы гісторыка-палітычную адукацыю (спец. гісторыя КПСС). У 1985 г. Скончыла аспірантуру пры БДУ. У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Дзейнасць Кампартыі Беларусі па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоукі і замацаваннні кадраў масавых прафесій на сяле (1976-1985 гг.)”.

На кафедры з 1982 г. на розных пасадах: асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта. Чытала лекцыі і вяла семінары па гісторыі КПСС, палітычнай гісторыі ХХ ст. Распрацавала лекцыйныя курсы па гісторыі Беларусі, культуралогіі, рэлігіязнаўстве, эстэтыцы і адпаведную вучэбна-метадычную літаратуру.

На сённяшні дзень чытае і выкладае гісторыю Беларусі, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, гісторыю і геаграфію турызму ў Беларусі, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, культуралогію. 

 За гады працы ва ўніверсітэце было падрыхтавана і выдадзена звыш 80 прац навуковага, вучэбна-метадычнага, мэтадалагічнага характару.

У сферы навуковага інтарэсу знаходзяцца пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у ХІХ – ХХ стст., эстэтычных пошукаў пралетарскага авангарднага мастацтва 1920-х гг., палітычнага руху ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг), духоўных вытокаў беларускай хрысціянскай культуры, пазнавальных рэсурсаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.   У сферы навуковы-метадычных даследаванняў знаходзяцца праблемы павышэння выхаваўчага патэнцыялу лекцыйных і практычных заняткаў, мэтодыка актывізацыі пошукавай працы студэнтаў, міждысцыплінарныя сувязі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, адаптацыйныя механізмы выхаваўчага працэсу.

 

© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.