Ансамбль выкладчыкаў i супрацоўнікаў «Акавіта»

І. Старонкі гісторыі стварэння і дзейнасці вакальнага ансамбля «Акавіта»
Ідэя стварэння калектыву – Н. Я. Савіцкая, З. І. Яланецкі
Арганізацыя калектыву – Н. Я. Савіцкая
Старонка першая – перадгісторыя
Увогуле ідэя стварэння вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта быццам лунала ў паветры ўжо з пачатку 90-х гадоў.А праца ва Універсітэце беларускай мовы, гісторыі і культуры, знаёмства з выкладчыкамі, сумесны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах выявілі творчыя магчымасці выкладчыкаў і іх любоў да песні. Адчувалася, што ёсць патэнцыял для стварэння вакальнага ансамбля.
Сваё першаснае ўвасабленне гэта ідэя набывае ў «чыста» самадзейным выступленні на вечарыне, прысвечанай 50-годдзю вызвалення Беларусі 3 ліпеня 1994 г. Гэта выступленне было падрыхтавана літаральна за адну рэпетыцыю.
Н. Я. Савіцкая прыняла прапанову адміністрацыі арганізаваць віншаванне ветэранаў БТУ і запрасіла выступіць на вечарыне выкладчыцу Універсітэта беларускай мовы, гісторыі і культуры Ніну Міхайлаўну Рэут (з якой склалі сцэнарый) і дыспетчара дэканата па рабоце з замежнымі студэнтамі Таццяну Іванаўну Мядзведзеву. Выступленне з захапленнем было прынята ўдзельнікамі свята. Зіновій Іосіфавіч Яланецкі прапануе заняцца арганізацыяй ансамбля.
Старонка другая
У кастрычніку 1994 года збіраюцца на рэпетыцыю першыя ўдзельнікі будучага калектыву – Надзея Яўсееўна Савіцкая, Таццяна Іванаўна Мядзведзева, Рэгіна Вячаславаўна Міксюк, Аляксандра Пятроўна Шостак, Валерый Мікалаевіч Фарафонтаў, Антаніна Іванаўна Паплаўская. Пазней далучаюцца – Аксана Аляксандраўна Сяўко, Іван Васільевіч Сакалоўскі і Міхаіл Трафімавіч Наскавец.
Рэпетыцыі праводзіць старшы выкладчык кафедры Мінскага інстытута культуры Вольга Аляксандраўна Ліёзнава.
Першыя выступленні адбыліся ў гэтым жа годзе на вечары першакурснікаў, а таксама 8 Сакавіка і 9 Мая.
Старонка трэцяя
З кастрычніка 1997 года ансамблем кіруе Аляксандр Палікарпавіч Лях. Рэпертуар узбагачаецца колькасна і якасна, ансамбль папаўняецца новымі ўдзельнікамі. Гэта – Ларыса Валянцінаўна Дайлід, Жанна Уладзіміраўна Бандарэнка, Наталля Аляксандраўна Бялясава, Наталля Віктараўна Чорная, Наталля Антонаўна Рыбакова, Юлія Канстанцінаўна Марозава, Наталля Віктараўна Ламоткіна. Па розных уважлівых прычынах (перамена месца працы, хвароба) са шкадаваннем ансамбль пакінулі Т. У. Мядзведзева, Н. А. Рыбакова, А. А. Сяўко.
Ансамбль штогод прымае актыўны ўдзел у вечарынах БДТУ, прысвечаных першакуснікам, Міжнароднаму жаночаму дню, Дню Перамогі, у мерапрыемствах кафедры беларускай мовы перад вялікай студэнцкай аўдыторыяй – на канферэнцыях, вечарынах. А таксама выступае ў шматлікіх канцэртах у розных населеных пунктах Беларусі і ў арганізацыях г. Мінска.
ІІ. Аб назве ансамбля
Што такое «Акавіта» ?
Слоўнік Ірыны Шкрабы «Самабытнае слова» (Мінск.: БелЭН, 1994. –С. 20) так вызначае сэнс гэтага слова:
1. Паэтычнае. Волшебный животворный напиток, дающий красоту и молодость. Н-д: Вячорная цьмянасць твая, красавік, мой дух акавітаю поіць (П. Глебка). Табе не даў я рыфмы мілагучнай,ідзі мой твор, кунегай апавіты. Цябе без рыфмы думка добра лучыць, шукаючы для духа акавіты (У. Дубоўка)
2. Устарэлае. Водка, настоянная на кореньях. Н-д: Ну і намардаваўся я з гэтым прапаведнікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, тытунём, акавітай, прысмакамі, каралеўскай уладай, панскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротасцю (М. Танк).
Такім чынам «Акавіта» — лекі для ачышчэння душы, узнёсласці духу і ўмацавання цела.
Калі ў чалавека хворая душа, ён хварэе на розныя хваробы цела. Іх лечаць таблеткамі, травамі, зёлкамі, замовамі, колерамі, пахамі, гукамі, вершамі, песнямі. Адны песні лечаць сэрца, другія — страўнік, трэція —- ныркі, іншыя — душу. Мы спяваем такія песні, што кранаюць найперш душу, ачышчаюць яе, уздымаюць з бруду, цемры, уціску, няволі.
Склад ансамбля “Акавіта” ( 2010 год )
12 верасня 2010 года ансамбль “Акавіта” выступіў на свяце горада Мінска ў парку імя Грэкавай (Серабранка ) па запрашэнні Ленінскага РВК.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
IIІ. Новости
- 11.02.2012 г. вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” выступіў з канцэртнай праграмай у СШ № 1 г. Ашмяны падчас сумеснага прафарыентацыйнага мерапрыемства, закліканага наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і актывізаваць паступленне высокаматываваных навучэнцаў Ашмянскага раёна ў БДТУ. У сустрэчы бралі ўдзел навучэнцы з розных школ Ашмянскага раёна і г. Ашмяны. Сустрэча прайшла цікава і плённа. Адміністрацыя запрасіла правесці яшчэ адно падобнае мерапрыемства ў сакавіку. Арганізатары сустрэчы: Куліковіч У.І. (кафедра РВТ) і Савіцкая Н.Я. (кафедра беларускай мовы).
- 23.02.2012 г. “Акавіта” прыняла ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронца Айчыны. Арганізатар – Савіцкая Н.Я. (кафедра беларускай мовы).
- 27.02. 2012 г. “Акавіта” выступіла на выпускной вечарыне студэнтаў БДТУ. Арганізатар – Савіцкая Н.Я. (кафедра беларускай мовы).







