logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Об университете

    ""  ""

ректор ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

На працягу ўсёй сваёй гісторыі наш універсітэт годна займае вядучыя пазіцыі ў адукацыйнай і навуковай сферах. Сёння БДТУ з’яўляецца буйным, шматпрофільным вучэбна-навуковым цэнтрам краіны.

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» узнагароджаны  Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

20 красавіка 2011 г. Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

У структуру універсітэта ўваходзяць 10 факультэтаў, 51 кафедра, 4 філіялы кафедраў, 29 вучэбна-навуковых цэнтраў, дзе навучаюцца звыш 13 000 студэнтаў, 130 дактарантаў і аспірантаў. Штогод праходзяць павышэнне кваліфікацыі больш за 400 спецыялістаў розных галін вытворчасці.

Адначасова з падрыхтоўкай інжынерных кадраў па 27 спецыяльнасцях і 58  спецыялізацыях ва універсітэце праводзіцца падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз магістратуру, аспірантуру і дактарантуру. Ва універсітэце сфарміравана 16 навукова-педагагічных школ, створаны і дзейнічаюць 5 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Гонарам універсітэта з’яўляюцца нашы выпускнікі. За гады яго існавання падрыхтавана звыш 64 тысяч спецыялістаў, у тым ліку 600 для 38 замежных краін. Выпускнікі універсітэта паспяхова працуюць на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, азеляненні населеных пунктаў, у лясной, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, нафтахімічнай, лесахімічнай, гідролізнай, мікрабіялагічнай, фармацэўтычнай, паліграфічнай і электроннай прамысловасці, машына- і прыборабудаванні, сістэме стандыртызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, ва ўстановах экалагічнага профілю, а таксама ў навуковых і навучальных установах. Сярод іх знакамітыя навукоўцы, лаўрэаты дзяржаўных прэмій, міністры, кіраўнікі буйных вытворчых аб’яднанняў і прадпрыемстваў. Яны сваімі працоўнымі здзяйсненнямі памнажаюць славу роднай Беларусі і нашага універсітэта.

Сучасны універсітэт нельга ўявіць без фундаментальнай навукі і прыкладных даследаванняў. І мы ганарымся тым, што шматлікія дасягненні нашых навукоўцаў прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародным узроўні і абароненыя аўтарскімі пасведчаннямі і патэнтамі.

За 80 гадоў калектывам універсітэта дасягнуты значныя вынікі, але, нягледзячы на сталы ўзрост, планы далейшага развіцця універсітэта становяцца больш дынамічнымі і грунтоўнымі. Сфарміраваны высокакваліфікаваны калектыў, у якім спалучаюцца ўзрост і мудрасць вопытных выкладчыкаў, апантанасць і творчы ўзлёт маладых. Створана унікальная матэрыяльная база, якая з’яўляецца асновай упэўненасці ў новых здзяйсненнях навукоўцаў.

Запрашаем у наш універсітэт моладзь, якая жадае атрымаць глубокія веды і авалодаць практычнымі навыкамі па выбраных спецыяльнасцях, моладзь, запатрабаваную ва ўласнай краіне, адказную за яе лёс, развіццё і росквіт. БДТУ і надалей будзе ўкараняць новыя адукацыйныя тэхналогіі, рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для вытворчых і сацыяльных сфер, праводзіць навуковыя даследаванні на сучасным узроўні.

Рэктар БДТУ прафесар I. М. Жарскi

Историческая справка

ректор

1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў г. Гомелі. Перад новай тэхнічнай вышэйшай навучальнай установай рэспублікі была пастаўлена задача па падрыхтоўцы інжынерных кадраў для лясной гаспадаркі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

У 1934 годзе Лясны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, якому ў 1935 годзе было прысвоена імя С.М. Кірава.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў г. Свярдлоўск, а затым уключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. Пасля вызвалення ў 1944 годзе г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў інстытут пераехаў у Гомель.

У жніўні 1946 года інстытут пераехаў у г. Мінск.

У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу, а затым ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава.

У год свайго 50-годдзя за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў БТІ імя С.М. Кірава Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1988 годзе за поспехі ў працы Савет Міністраў СССР уключыў інстытут у лік вядучых ВНУ краіны.

Сапраўдны росквіт ВНУ пачаўся з канца 1980-х гадоў: развівалася навука, адкрываліся новыя спецыяльнасці, удасканальвалася матэрыяльная база, лабараторыі камплектавалісь унікальным абсталяваннем. У 1993 годзе Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Сучасны тэхналагічны універсітэт ужо мала нагадвае колішні леса-хімічны інстытут. З 27 спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18—адкрытыя  за апошнія  20 гадоў. Сёння універсітэт мае вучебную і навуковую матэрыяльна-тэхнічную базу, якая адпавядае па свайму ўзроўню стандартам ХХІ стагодзя. Гэта дазваляе студэнтам, магістрантам і аспірантам удзельнічать у навуковых даследваннях, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі.

Пашырылася сфера тэхналагічных кампетэнцый, універсітэт стаў рыхтаваць спецыялістаў у галіне паліграфічных вытворчасцяў і абсталявання, апрацоўкі інфармацыі і выдавецкай справы, нафтахімічнага сінтэзу, лакаў і фарбаў, прамысловай экалогіі, біяэкалогіі ,сертыфікацыі прамысловай і харчовай прадукцыі, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, біятэхналогіі, лекавых препаратаў, парфумерна-касметычных прадуктаў, энергаэфектыўных тэхналогій, прафесійнай адукацыі, матэрыялаў квантавай цвёрдацельнай электронікі, инфармацыйных сістэм і тэхналогій, ландшафтнага проектавання, эканамістаў, менеджэраў, маркетолагаў. У 2009 годзе здзейснены першы набор студэнтаў на новую ў Беларусі спецыяльнасць «Турызм і прыродакарыстанне”.

У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту прысвоены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.

У 2007 годзе рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму універсітэту нададзены статус базавай вну СНД па адукацыі ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці.

У 2009 годзе БДТУ першым сярод навучальных устаноў краіны ўвёў сістэму менеджменту якасці адукацыі, якая адпавядае патрабаванням беларускай сістэме сертыфікацыі СТБ ISO-9001-2009 и нямецкай сістэме сертыфікацыі DIN EN ISO 9001:2008.

У лютым 2010 года БДТУ выдадзена пасведчанне аб атэстацыі тэрмінам на 5 гадоў і пацверджана яго дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць тыпу універсітэт.

""   Юбилейные даты

""   Наши выпускники

""   Педагогические технологии в области идеологического воспитания студенческой молодежи

""   Литературный клуб "Ветлiца"

""   Вокальный ансамбль "Акавiта"


© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.