logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Студентам

""14 февраля – ВАШ праздник???

Тогда примите участие в конкурсе, посвященном Дню всех влюбленных,
«Лучшая парочка БГТУ».

Всем желающим следует оставить данные о себе в профкоме студентов
БГТУ (1 корп., 217 ком.) до 18 ноября.
(ППО студентов БГТУ)

ВНИМАНИЕ!!!
Профком студентов объявляет о проведении конкурса плаката по  инициативе профбюро ИЭФ.

Суть конкурса: От каждого факультета требуется три плаката, связанных с профилакторием и его деятельностью, которые будут участвовать в конкурсе между факультетами. Группа или коллектив, чей плакат будет признан лучшим, получит приз от профкома. От участников требуется проявить свою фантазию, раскрыть тему с новой, интересной стороны. Плакаты необходимо сдать в профком студентов до 30 ноября. Мы ждём ваших оригинальных идей.

ВСЕМ! ВСЕМ! ВСЕМ! ВСЕМ! ВСЕМ! ВСЕМ! ВСЕМ!

Клуб интеллектуальных игр Hi-Tech приглашает ВАС на тренировки по Что? Где? Когда?
Если Вы думаете что интеллектуальные игры это не про Вас, то это ерунда; главное, что Вы думаете, а значит, Вам будет интересно в нашем клубе.
Тренировки  проходят: среда 19.00  ауд.111 к.4, пятница 19.00  ауд.111 к.4
по всем вопросам обращаться +37529 8761043( Георгий)

Молодёжный центр досуга
Профком студентов

Студэнцкае жыццё

Асновай студэнцкага жыцця з’яўляецца вучоба, таму што менавіта ад яе залежыць, наколькі прафесійна падрыхтаванымі выйдуць са сценаў універсітэта нашы выпускнікі. Атрыманню неабходных прафесійных уменняў і навыкаў садзейнічаюць кваліфікаваны педагагічны калектыў, укамплектаванасць сучасным лабараторным абсталяваннем, камп’ютэрнай і мультымедыйнай тэхнікай, праходжанне практыкі на перадавых прадпрыемствах, непасрэдны ўдзел у навукова-даследчай рабоце.

Аднак студэнцкія гады — гэта не толькі вучоба, але і перыяд станаўлення асобы, фарміравання грамадзянскай, сацыяльнай, эстэтычнай, інфармацыйнай свядомасці, перыяд самапазнання і самарэалізацыі.

Ва універсітэце ёсць усе ўмовы для развіцця мастацкіх і творчых здольнасцяў. Пры актыўным удзеле студэнтаў і выкладчыкаў ва універсітэце праводзяцца мерапрыемствы, многія з якіх ужо сталі традыцыйнымі: прысвячэнне першакурснікаў у студэнты, баль першакурснікаў, “Мінута славы”, фестываль каманд КВЗ, конкурс “Студэнцкі дэбют”, фестываль творчасці “Студэнцкая вясна”, конкурсы аўтарскай песні, “Міс БДТУ” і інш.

На базе студэнцкага клуба універсітэта плённа працуюць такія мастацкія калектывы, як лаўрэат многіх міжнародных фестываляў народны ансамбль "Рунь", лаўрэат рэспубліканскіх фестываляў народны студэнцкі тэатр "Колокол", вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў "Акавіта", аркестр народных інструментаў, вакальны ансамбль, танцавальны калектыў “Грацыя”, студыі вакала, малых тэатральных формаў, мастацкага слова, пантамімы. Для аматараў досціпу створаныя каманды КВЗ на кожным факультэце. Маладзёжны студэнцкі цэнтр вольнага часу аб’ядноўвае творчых, крэатыўных студэнтаў і прапаноўвае праявіць сябе ў клубе інтэлектуальных гульняў, на сцэне падчас выступу творчых калектываў, у зале грамадскіх мерапрыемстваў на дыскатэках.

Студэнты раскрываюць свае арганізатарскія і творчыя здольнасці ў дзейнасці пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Створаны і паспяхова працуюць маладзёжная інфармацыйная група, школа студэнцкага актыву “Авангард”, валанцёрскія атрады. Ва універсітэце створаны літаратурны клуб «Ветліца», у якім студэнты публікуюць свае першыя творы, студэнцкія аб’яднанні “Пошук”, «Памяць», «Крыніца», «Міласэрнасць», «Спадчына». Вынікам працы студэнтаў з’яўляюцца штогадовыя перамогі на рэспубліканскіх, гарадскіх конкурсах творчых работ.

Адной з умоў гарманічнага развіцця асобы з'яўляецца фізічнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, якім ва універсітэце надаецца вялікая ўвага. Для заняткаў спортам універсітэтам на ўласныя сродкі пабудаваны спартыўны комплекс з заламі для гульнявых відаў спорту, барацьбы, рытмічнай гімнастыкі і аэробікі, лячэбнай фізкультуры, а таксама стадыён з бегавымі дарожкамі, спартыўнымі пляцоўкамі са штучным пакрыццём. Ва універсітэце падрыхтаваныя пераможцы і прызёры міжнародных спаборніцтваў, чэмпіянатаў свету. Пераможцамі рэспубліканскіх студэнцкіх гульняў неаднаразова былі зборныя каманды універсітэта па шахматах, армрэстлінгу, гіравым спорце. У БДТУ арганізоўваюцца турысцкія паходы, працуюць клубы аматараў футбола, маюцца секцыі скалалазання, фізкультурна-аздараўленчыя групы, турысцкі клуб і фітнес-клуб “Тэхнолаг”, у якім студэнты займаюцца атлетычнай падрыхтоўкай і аэробікай. Паміж факультэтамі штогод праводзяцца спартакіяды. У спартыўным клубе універсітэта створаны секцыі плавання, атлетызму, турызму, футбола, вольнай і грэка-рымскай барацьбы, самба, каратэ, дзюдо, валейбола, настольнага тэніса, баскетбола, армрэстлінга, гіравога спорту.

Студэнцкі гарадок складаецца з пяці інтэрнатаў, у якіх жывуць іншагароднія студэнты, аспіранты і замежныя навучэнцы. Інтэрнаты размешчаны недалёка ад вучэбных карпусоў у цэнтры Мінска, што вельмі зручна для выкарыстання студэнтамі вольнага часу. Арганізацыяй грамадскага і культурнага жыцця ў інтэрнатах займаюцца студэнцкія саветы. У інтэрнатах праводзяцца фестывалі “Студэнцкая вясна” і “Студэнцкая восень”, “Веснавы тыдзень дабрыні”, “Тыдзень маці”, |конкурсы, сустрэчы, дыскатэкі, спартыўныя спаборніцтвы іспартакіяды па шасці відах спорту. Студэнты займаюцца спортам на валейбольнай, футбольнай, баскетбольнай пляцоўках са штучным пакрыццём, на пляцоўках з многафункцыянальнымі трэнажорамі. У студэнцкім гарадку штогод праводзіцца выстава творчых работ, працуюць інтэрнацыянальны клуб “Адзінства”, зала грамадскіх мерапрыемстваў, гурткі па інтарэсах: «Чароўныя спіцы», «Рукадзельніца», «Зрабі сам», «Залатая ладдзя», «Гаспадынька», бісерапляцення, выяўленчага мастацтва і інш.

Студэнты праходзяць аздараўленне ў санаторыі-прафілакторыі універсітэта, да іх паслуг таксама тры сталовыя і буфет.


© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.