logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Літаратурны клуб «Ветліца»

""

У “ Настаўніцкай газеце” ад 8 мая 2010 года былі надрукаваны вершы літаратурнага клуба Ветліца” наступных аўтараў: Яўгеніі Лапотка, Таццяны Сачковай, Вольгі Адамовіч, Аляксанлра Холадава, Кацярыны Казлоўскай, Святаслава Філатава, Таццяны Захарэўскай і дадзена наступная інфармацыя:

“Сёлета ўпершыню ў рамках рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “АРТ-вакацыі” быў праведзены асобны конкурс студэнцкай літаратурнай творчасціАўтограф”. Маладым аматарам прыгожага пісьменства было прапанавана даслаць свае паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы па некалькіх тэмах: ”Я гавару з табой, равеснік, скрозь гады”, “Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў біяграфіі маёй сям’і” і “Ваенны подзвіг у памяці вуліц, праспектаў, плошчаў”. Усяго ў конкурсе “Аўтограф” узялі ўдзел каля 250 чалавек з 36 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Лепшыя работы студэнтаў выйшлі днямі асобным зборнікам “ Свяшчэнны агонь Вялікай Перамогі яднае моладзь Беларусі” (дэвіз сёлетніх  “АРТ-вакацый” ).

А сёння мы прапаноўваем нашым чытачам падборку паэтычных работ пераможцаў конкурсу. У індывідуальных намінацыях пераможцамі сталі Наталля Дудко(БНТУ), Наталля Пятроўская ( БДПУ імя Максіма Танка) і Аляксандр Холадаў(БДТУ), у калектыўных – літаратурны клуб “Ветліца” з БДТУ(кіраўнік Надзея Савіцкая) і калектыў аўтараў з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Як запэўнілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей  і моладзі , конкурс “Аўтограф” цяпер будзе праходзіць пастаянна, раз у два гады. А пакуль паслухаем першыя нераўнадушныя галасы... “

Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў прыняць удзел  у шматграннай дзейнасці клуба. Гэта пасяджэнні (знаёмства з творчасцю аўтараў – вершы, песні, проза на беларускай і рускай мовах, пераклады, нарысы, казкі, радаводы і інш.), конкурсы, канферэнцыі, вечарыны, фестывалі, выставы, насценныя газеты і інш.  

Звяртацца да Савіцкай Надзеі Яўсееўны, аўд. 431-4, 408-4
(аўторак-11.45-15.20; пятніца 1 тыдзень- 15.35-17.10).

Абвестка

Да ўвагі ўсіх удзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца”, сяброў і дабразычліўцаў!

Паведамляем, што свае творы вы можаце размясціць на сайце poesia.by; пазнаёміць з імі шырокую аўдыторыю і самі можаце пазнаёміцца з творамі, размешчанымі на сайце.

Хто мае дастатковую колькасць твораў, можа звязацца з рэдактарам Валерыем Паўлавічам і параіцца з ім наконт якасці Вашых твораў і на прадмет выдання зборніка або зборнікаў.
VEL 604-26-39 230-33-10

Савіцкая Надзея Яўсееўна — кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” (VEL 606-53-57)

Шары Генадзь Міхайлавіч — член Саюза архітэктараў

назад

 

© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.