logo    Белорусский государственный
технологический университет   
WWW.BSTU.UNIBEL.BY русский          english        
 Разделы сайта
 Об университете  Факультеты и кафедры  Менеджмент качества  Абитуриентам  Студентам  Магистратура   Аспирантура  ПО ОО «БРСМ» УО «БГТУ»  Спорт   Идеологическая
 и воспитательная работа
 Наука  Конференции и выставки  НИРС  Библиотека  Подразделения  Профком сотрудников  Принцип «одного окна»  Международное
 сотрудничество
 Учебно-методические
 объединения

Идеологическая и воспитательная работа

Ідэалагічная і выхаваўчая работа


Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце накіравана на далейшую рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь “Аб вышэйшай адукацыі” ад 11 ліпеня 2007 года № 252-3. Канцэпцыі неперарыўнага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12. 2006, № 125)  і Праграмы неперарыўнай адукацыі  дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2006-2010 гады (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006, №132).


Мэтай выхавання з’яўляецца якаснае развіццё сістэмы выхавання, якая забяспечвае фарміраванне рознабакова развітай, маральнай, высокапрафесійнай творчай асобы; стварэнне умоў для паспяховага прафесійнага станаўлення, развіцця творчых здольнасцяў і асобаснай самарэалізацыі студэнтаў, выхаванне пачуцця асабістага ўдзелу ў пабудове моцнай і заможнай Беларусі.


Дасягненне мэты выхавання вызначаюць наступныя задачы:
  • фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці;
  • фарміраванне усвядомленых адносінаў да працы, да прафесійнага выбару; павышэнне матывацыі студэнтаў па авалоданні ўсім комплексам неабходных ведаў, уменняў і навыкаў;
  • фарміраванне маральнай, эстэтычнай, экалагічнай, прававой і інфармацыйнай культуры;
  • фарміраванне навыкаў культуры здаровага ладу жыцця;
  • фарміраванне культуры сямейных адносінаў;
  • прафілактыка правапарушэнняў у студэнцкім асяроддзі;
  • ствварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў;
  • далучэнне студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці;
  • развіццё маладзёжных ініцыятыў;
  • павышэнне эфектыўнасці навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу.

 Прыярытэтныя накірункі ідэалагічнай і выхаваўчай работы:

фарміраванне ў студэнцкай моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, прававой, інфармацыйнай і псіхалагічнай культуры асобы, выхаванне маральных і сямейных каштоўнасцяў, экалагічнай культуры, культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця. Асаблівая увага удзяляецца пытанням удасканалення выхаваўчай работы па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва і сямейнай неблаганадзейнасці, забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі і абароны правоў студэнтаў, арганізацыі вольнага часу студэнцкай моладзі і далучэння яе да грамадска карыснай дзейнасці.

 

вверх


© Разработка: ИВЦ БГТУ 2006-2012гг.
При использовании материалов сайта, работающая ссылка на сайт обязательна.